Знайсці
31.08.2016 / 00:2159РусŁacБел

Кандыдат заклікаў да стварэння Маладзечанскай вобласці, на тэрыторыі якой будзе адзіная дзяржаўная мова

Кандыдат у дэпутаты па Маладзечанскай акрузе Міхась Валынец падчас свайго звароту па тэлебачанні выступіў з цікавай прапановай.

«Што агульнага паміж Маладзечнам, Вілейкай і Смаргонню? Гэта тыя гарады, дзе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 1994 года перамог нацыянальна арыентаваны палітык Зянон Пазняк. Гэта тыя гарады, якія некалі ўваходзілі ў склад Маладзечанскай вобласці.

Таму ў выпадку майго абрання дэпутатам, буду падымаць пытанне аб узнаўленні Маладзечанскай вобласці ў межах пачатку 1960 года, ад Літвы да Заслаўя, ад Латвіі і Заходняй Дзвіны да Ліды і Навагрудка, аб аднаўленні Маладзечанскай вобласці з асаблівым нацыянальным статусам з адной дзяржаўнай беларускай мовай. Расейская мова павінна мець статус рэгіянальнай мовы», — заявіў кандыдат.

Апроч таго, Валынец прапануе стварыць вакол Маладзечна свабодную эканамічную зону.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера