Знайсці
30.08.2016 / 23:201РусŁacБел

Колькасць кандыдатаў у дэпутаты знізілася да 495

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама на 30 жніўня, з выбараў зняліся ўжо 30 кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, у выбарах удзельнічаюць 495 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Па выніках вылучэння быў зарэгістраваны 521 кандыдат, яшчэ аднаго зарэгістравалі на падставе рашэння тэрытарыяльнай камісіі, трох — па рашэнні судоў.

315 удзельнікаў выбарчай кампаніі з'яўляюцца членамі палітычных партый. З іх пяць чалавек прадстаўляюць Беларускую партыю «Зялёныя», 37 — Беларускую партыю левых «Справядлівы свет», 16 — Беларускую патрыятычную партыю, 27 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 36 — Камуністычную партыю Беларусі, 74 — Ліберальна-дэмакратычную партыю, 55 — Аб'яднаную грамадзянскую партыю, 48 — Партыю БНФ, 17 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці.

Сярод кандыдатаў 115 жанчын; ўзрост 52 чалавек не перавышае 30 гадоў. У ліку кандыдатаў 28 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання і 35 дэпутатаў мясцовых саветаў.

Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера