Знайсці
30.08.2016 / 22:5422РусŁacБел

Пасольства Расіі пракаментавала выказванні сенатара Ігара Марзалюка

Пасольства Расійскай Федэрацыі палічыла за лепшае ўстрымацца ад каментавання абвінавачванняў у незаконных дзеяннях Расіі ў адносінах да Украіны, выказаных членам Савета Рэспублікі Ігарам Марзалюком.

25 жніўня на сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк заявіў, у прыватнасці, што анэксіяй Крыма і дзеяннямі на Данбасе Расія «здзейсніла жудасную рэч» і «разбурыла ўсходнеславянскае адзінства».

«Афіцыйная расійская пазіцыя ў дачыненні да сітуацыі на Данбасе і падзей, звязаных з уваходжаннем Крыма (маем на ўвазе і горад Севастопаль) у склад Расійскай Федэрацыі агульнавядомая; яе асноўныя палажэнні неаднаразова выкладаліся ў выступленнях Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У.Пуціна, Міністра замежных спраў Расійскай федэрацыі С.В.Лаўрова і шэрагу іншых дакументаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе», — гаворыцца ў лісце, які паступіў 30 жніўня ў БелаПАН з прэс-службы пасольства РФ у Мінску.

«У прынцыповым плане хацелі б адзначыць, што ў сваіх дзеяннях Расійская Федэрацыя няўхільна выконвае патрабаванні захавання норм міжнароднага права», — паведамляе прэс-служба.

«За пункт адліку ў ацэнках прычын цяперашняга крызісу на Украіне рэкамендавалі б браць дзяржаўны пераварот у гэтай сапраўды брацкай для Расіі і Беларусі краіне, учынены ў лютым 2014 года групай вядомых асоб пры відавочнай падтрымцы такіх жа вядомых прадстаўнікоў замежных дзяржаў, многія з якіх не палічылі умяшаннем ў справы незалежнай дзяржавы свае публічныя з'яўленні і выступленні з трыбуны кіеўскага Майдану ў піку легітымным уладам Украіны, як і іншыя свае, несумяшчальныя з міжнародным правам дзеянні, якія ўчыняюцца па гэты дзень за кулісамі ўкраінскай трагедыі», — гаворыцца ў адказе.

«Што да выказванняў па згаданых тэмах названага Вамі беларускага дэпутата, то лічым гэта яго асабістай справай і па гэтай прычыне лічым для сябе за лепшае ўстрымацца ад якіх-небудзь каментарыяў», — гаворыцца ў лісце з расійскага пасольства.

Глядзі таксама Сенатар Марзалюк: «Я магу выбачыцца перад Украінай у любым фармаце»

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930