Знайсці
30.08.2016 / 22:3810РусŁacБел

Схаваная камера зняла, як нявеста мільянера збівае сама сябе дзеля судовага пазову ВІДЭА

Мэры Хант, былая нявеста мільянера Скота Мітчэла з штата Фларыда (ЗША), падала сустрэчны пазоў у суд, абвінаваціўшы мужчыну ў хатнім гвалце, паведамляе Daily Star.

У адказ ён апублікаваў відэа, знятае на схаваную камеру ў яго доме. На запісы відаць, як 29-гадовая Хант сама б'е сябе па твары і па галаве менавіта ў тых месцах, дзе пазней утварыліся сінякі. Былая нявеста раней прадставіла гэтыя сінякі як доказ віны Мітчэла.

Судовы працэс быў пачаты яшчэ летась, калі неўзабаве пасля расстання ў жніўні 2015 года мільянер абвінаваціў былую нявесту ў крадзяжы каштоўнасцей на суму два мільёны даляраў. Іх знікненне ён выявіў неўзабаве пасля разрыву. Праз некаторы час Мітчэлу патэлефанаваў бацька Хант і, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, распавёў, што дачка даслала яму «бранзалеты, брыльянты, усё».

У адказ Хант заявіла, што жаніх біў яе. Відэазапіс, які абвяргае яе словы, на прадмет мантажу вывучаюць эксперты. Сума кампенсацыі па пазове, заяўленая Мітчэлам, складае чатыры мільёны даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930