Знайсці
30.08.2016 / 20:461РусŁacБел

Жыроўкі з налічанымі жыллёвымі субсідыямі за кастрычнік прыйдуць у лістападзе

Рахункі-паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг з налічанымі безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі за кастрычнік насельніцтва Беларусі атрымае ў лістападзе. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Дудзінская сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай увядзенню ў Беларусі безнаяўных жыллёвых субсідый для сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян, у прэс-цэнтры БЕЛТА.

У жыроўках будзе пазначаная сума прадастаўленай субсідыі. Да 1 кастрычніка формы паведамленняў будуць дапоўнены радком з інфармацыяй аб субсідыі, якая прадастаўляецца па выяўным прынцыпе.

Акрамя таго, людзі атрымаюць паведамленне аб тым, што ім прадастаўлена субсідыя і нават будуць апісаны правы адмовы ад такой субсідыі. У паведамленні будзе пазначана дата рашэння, яго нумар і сума субсідыі.

Субсідавацца будуць асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Прадугледжваецца функцыянаванне як заяўнага, так і выяўнага (для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва — непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў) прынцыпаў для атрымання субсідый.

Паводле ацэнкі, скарыстацца субсідыямі змогуць каля 10 працэнтаў дамашніх гаспадарак рэспублікі.

З 1 кастрычніка ў Беларусі ўводзяцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковага пакрыцця платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Адпаведны ўказ нумар 322 «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый» падпісаны 29 жніўня.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930