Знайсці
30.08.2016 / 19:543РусŁacБел

Уэйн Руні абвясціў пра сыход са зборнай Англіі пасля ЧС-2018

Капітан футбольнай зборнай Англіі і клуба «Манчэстар Юнайтэд» Уэйн Руні заявіў, што спыніць выступленні на міжнародных турнірах пасля чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі.

Getty

Пра гэта 30-гадовы Руні паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў нацыянальным футбольным цэнтры ў горадзе Бартан, графства Стафордшыр.

«Што да Расіі, я адчуў, што прыйшоў час развітацца з міжнародным футболам. Маё рашэнне прынятае», — сказаў Руні.

Ён нагадаў, што пачаў кар'еру прафесійнага футбаліста ў 16 гадоў. У 17 гадоў упершыню згуляў за нацыянальную каманду Англіі. Да часу чэмпіянату ў Расіі яму будзе ўжо 33 гады.

«Расія стане маёй апошняй магчымасцю нешта зрабіць разам з камандай Англіі, таму я разлічваю атрымаць задавальненне ад будучых двух гадоў і спадзяюся, што завяршу свой тэрмін з Англіяй на ўздыме».

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930