Знайсці
30.08.2016 / 19:3413РусŁacБел

Перад матчам Беларусь—Францыя заўзятарам раздадуць 13 тысяч маек з брэндам «Белыя крылы»

6 верасня ў 21.45 на «Барысаў-Арэне» зборная Беларусі па футболе стартуе ў кваліфікацыі ЧС-2018 матчам з віцэ-чэмпіёнамі Еўропы камандай Францыі.

Абноўлены аддзел маркетынгу федэрацыі футбола падрыхтаваў да гульні невялікі сюрпрыз для заўзятараў і шэраг актыўнасцяў.

Так, на ўсіх сядзеннях арэны перад матчам размесцяць майкі з новым брэндам зборнай Беларусі «Белыя крылы».

У перапынку група Navi выканае песню «Наперад, Белакрылыя», якая стала неафіцыйным гімнам нацыянальнай каманды, пры гэтым на экраны арэны будуць выводзіцца словы песні.

Будуць арганізаваныя пункты продажу атрыбутыкі і калекцыйных і рарытэтных футбольных сувеніраў. У забаўляльнай зоне арганізатары матчу плануюць зрабіць чатыры кропкі аквагрыму, дзве фотабудкі і прынтар з бясплатным друкам фатаграфій заўзятараў.

Упершыню на афіцыйным матчы зборнай будзе працаваць «будка галоснасці», у якой кожны заўзятар зможа пагутарыць з карэспандэнтам АБФФ ТБ.

Таксама заўзятарам прапануюць намаляваць плакат у падтрымку галоўнай каманды краіны.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930