Знайсці
30.08.2016 / 19:2810РусŁacБел

На МКАД напаўголая дзяўчына ў ружовым кідалася пад машыны ВІДЭА

Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 жніўня: дзяўчына ў ружовых майтках і майцы бегала па МКАД і размахвала рукамі. Як паведамілі чытачы, яна была, хутчэй за ўсё, пад наркотыкамі.

— Каля 08.00 рух па ўнутраным кальцы МКАД у раёне з'езду на завулак Масюкоўшчына быў ускладненым. І зусім не з-за аварыі, а таму, што па дарозе бегала напаўголая дзяўчына ў ружовым, кідалася пад машыны і размахвала рукамі, — распавёў AUTO.TUT.BY Яўген.

Чытачы паведамляюць, што, мяркуючы па ўсім, дзяўчына была пад наркотыкамі.

— Мы спыніліся, бо падумалі, што ёй патрэбная дапамога. Аднак яна пачала кідацца на кіроўцаў і аўтамабілі, бегала па ўсёй дарозе. Тады стала зразумела — дзяўчына ў неадэкваце. Акрамя таго, зрэнак у яе проста не было відаць.

Дзяўчына знаходзілася на МКАД каля паўгадзіны, пасля чаго прыехалі супрацоўнікі міліцыі і хуткая. Яе даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930