Знайсці
30.08.2016 / 17:3811РусŁacБел

Дыетолагі: Найлепшая абарона ад хвароб сэрца — шасціразовае харчаванне

Амерыканскія дыетолагі правялі даследаванне, якое дапамагло выявіць, што шасціразовае харчаванне найбольш карыснае для падтрымання сардэчнага здароўя чалавека.

fitnessgoggles.com

Спецыялісты адзначаюць, што прыём ежы 6 раз у дзень дазволіць знізіць рызыку заўчаснай смерці ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Рызыка будзе значна ніжэйшай, нават калі за гэтыя 6 разоў вы атрымаеце больш калорый, чым трэба для нормы.

Дыетолагі распавялі, што наш арганізм не павінен атрымліваць значныя аб'ёмы ежы тры разы на дзень з вялікімі прамежкамі. Значна лепш мы сябе будзем адчуваць, калі будзем харчавацца 6 раз у дзень з меншымі перапынкамі і порцыямі. А яшчэ лепш, калі ў гэтыя шэсць разоў будзе ўключана пераважна здаровая ежа накшталт садавіны і гародніны. Чым менш мы ямо тлустых і цяжкіх прадуктаў, тым меншая нагрузка на наша сэрца. Але цалкам гэтыя прадукты выключаць нельга, бо яны ўтрымліваюць пэўную колькасць неабходных для нашага арганізма рэчываў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера