Знайсці
30.08.2016 / 17:2013РусŁacБел

Меркель: Нельга беспакарана перакройваць межы ў Еўропе

Федэральная канцлерка Германіі Ангела Меркель, выступаючы ў панядзелак 29 жніўня на перадвыбарчым мерапрыемстве Хрысціянска-дэмакратычнай партыі ў Шверыне, выступіла з рэзкай крытыкай дзеянняў Масквы ва Украіне.

Нагадаўшы, што Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Расіі ў сувязі з далучэннем Крыма і ўзброенай падтрымкай Масквой сепаратыстаў на Данбасе, кіраўніца нямецкага ўрада падкрэсліла, што нікому не дазволена беспакарана перакройваць межы ў Еўропе.

Меркель адзначыла, што была агаломшаная, калі першы расійскі танк перасёк ўкраінскую мяжу. «Сёння ж гаворка ідзе не пра адзін танк, а пра вельмі, вельмі многія танкі», — заявіла канцлер ФРГ. На яе думку, з-за падтрымкі Расіяй сэпаратыстаў не было ніводнага дня, калі б выконваўся рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны.

У той жа час кіраўніца нямецкага ўрада зноў падкрэсліла, што адмова ад санкцый была б як у інтарэсах Расіі, так і Германіі. «Я вельмі зацікаўленая ў спыненні санкцый», — адзначыла Меркель, ужо ў каторы раз звязаўшы іх адмену з выкананнем Масквой мінскіх пагадненняў. «У той момант, калі мы дасягнём прагрэсу ў выкананні мінскіх пагадненняў, санкцыі будуць паслабленыя», — заявіла канцлер ФРГ.

dw.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930