Знайсці
30.08.2016 / 14:3554РусŁacБел

Рэдактарка часопіса, дзе беларускую мову называюць бабрынай: «Абразіць мову мы не хацелі»

«Дапамажы хлопчыку зразумець бабраня. З дапамогай слоўнікаў перакладзі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот», — такое заданне з дапаможнікаў для трэцякласнікаў нядаўна апублікавала ў фэйсбуку Таццяна Жарнасек.

Як мы даведаліся, такія задачы друкуе часопіс-дапаможнік «Отлічнік», які выдаецца дзяржаўным выдавецтвам «Пачатковая школа». 

Момант пра канкрэтна «бабрыную мову» — з нумара для 3 класа ад 8 жніўня. 

Але гэта не адзіны спрэчны прыклад. У той жа серыі для 4 класа, беларускай мовай прапанавана здзівіць… каня. 

«З-за павароту на вас вылятае вершнік на белым коні. Табе варта б схапіць Рапунцэль і скочыць у кусты! Але ты ведаеш варыянт лепш: можна здзівіць каня! Конь здзівіцца, калі пачуе беларускую мову», — гаворыцца ў падводцы да задання. 

Бабры, коні, злачынцы — вось носьбіты мовы ў гэтым часопісу. 

Чым абумоўлены такі выбар? Мы спыталі гэта ў рэдактаркі «Отлічніка» Паліны Бандарэнкі. 

«Гэта проста дзіцячы часопіс», — сказала Паліна.

«Там жа ж няма задачы перакласці з бабрынай мовы і ў якасці ўзора прыведзена беларуская — там не напісана «перакладзі з беларускай», — кажа рэдактарка, абвяргаючы напісанае.

Паліна Бандарэнка праваруч. Фота: p-shkola.by.

Дзяўчына сказала, што задачы для часопіса складае яна, але пра бабрыную мову складала не яна: маўляў, гэта «аўтарскі» тэкст.

«Вазьміце іншыя нашыя часопісы — у іх ёсць нейтральныя моманты, калі вы думаеце, што тут задачы з мовай не вельмі нейтральныя. Але давайце будзем шчырымі — большасць чытачоў камунікуюць па-расейску», — так яна адказала на заўвагу, што беларускай мовы ў часопісе няшмат.

Сораму за «бабрыную мову» дзяўчына не адчувае. 

«Не. Я не бачу знявагі, дзіўна, што вы за гэта зачапіліся, ніякіх думак абразіць мову ці выставіць яе ў негатыўным святле мы не мелі», — падсумавала Паліна Бандарэнка.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930