Знайсці
30.08.2016 / 11:0636РусŁacБел

«Мам, там Блэк-Джэка забіваюць». Пад Мінскам п'яны на вачах дзяцей жорстка расправіўся з сабакам

У вёсцы Аколіца, непадалёк ад Мінска, на вачах у дзяцей да смерці збілі іх любімца — сабаку па мянушцы Блэк-Джэк. Цела жывёлы не знайшлі. Гаспадары сабакі падазраюць, што сусед, які здзейсніў гэта, мае намер сысці ад адказнасці. Цяпер ва ўсіх абставінах драмы разбіраецца міліцыя.

«Вось тут вось гулялі, потым Блэк зайшоў за кусты і знік. Мы заехалі — ён ужо быў забіты… Нам дзядзька сказаў, які тут забіваў Блэка: «Едзьце або атрымаеце».

Дзеці ў слязах кінуліся клікаць на дапамогу бацькоў. Пасярод вуліцы незнаёмы мужчына жорстка распраўляўся з іх любімцам. На камянях яшчэ бачныя кроплі крыві. Па словах дзяцей, апошні ўдар быў нанесены нажом. Ад віску, які раздаўся на ўсю ваколіцу, кажа Алена, ледзь не спынілася сэрца.

«Калі я выйшла з хаты, да мяне насустрач беглі дзеці са слязамі на вачах і крыкамі «Мам, там нашага сабаку забіваюць!». Я хутка паклікала мужа. Ён схапіў ровар і паехаў, — распавядае Алена Ліханава, гаспадыня Блэк-Джэка.

На месцы, дзе адбывалася расправа над жывёлай, ужо нікога не было — толькі скрываўлены ашыйнік.

— Мы адразу зразумелі, што гэта наш сабака. Кірыл паказаў на чалавека, які гэта зрабіў… Калі я пачаў выклікаць міліцыю, ён падышоў да нас — быў п'яны, толкам гаварыць не мог, — прыгадвае гаспадар Блэк-Джэка Максім Шыбаловіч.

Аказваецца, у дом, які знаходзіцца на суседняй вуліцы, да бацькоў прыехалі сваякі: дачка з мужам. Па словах суседзяў, сям'я нешта адзначала — п'янымі былі і цесць, і зяць.

— Я стала крычаць, пытацца, хто гэта зрабіў, таму што перада мной карціна: двое мужчын, абодва ў крыві. Я не разумела, хто з іх гэта зрабіў. І малады мужчына выйшаў і горда заявіў, што гэта зрабіў ён, — плача Алена.

Пазней да Алены падышла жонка гэтага мужчыны і папрасіла не выклікаць міліцыю. Маўляў, яны таксама адпачываюць тут з дзецьмі, і сабака брэхам напалохаў іх гадавалую дачку. Але гаспадары забітага сабакі ўсё ж такі набралі 102. Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол. Пазней Алена і Максім напісалі заяву аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці. Мужчыну, які здзейсніў жорсткую расправу, ужо знайшлі і дапытваюць.

— У Мінскае РАУС звярнуўся жыхар вёскі Аколіца, які паведаміў, што невядомы мужчына збіў яго сабаку, пасля чаго жывёла знікла. Сведкамі здарэння сталі малыя дзеці. На месца выбылі супрацоўнікі. Была ўстаноўлена асоба мужчыны, які збіў сабаку. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1988 года нараджэння. Цяпер праводзіцца праверка, — паведаміла прэс-афіцэр Мінскага РАУС Юлія Лобач.

Сёння дом, каля якога ўсё адбылося, апусцеў. Брамка зачыненая, у двары — цішыня. Сям'я, якая так бурна правяла выхадныя, пасля інцыдэнту ў спешцы з'ехала. А куды падзеўся труп жывёлы — дагэтуль невядома.

Сабака, гаворыць Алена, сам прыбіўся да іх, і сям'я не стала праганяць прыгажуна. Наадварот, яго адвялі да ветэрынара, зрабілі прышчэпкі і разам прыдумалі мянушку: маці назвала Блэкам, таму што поўсць чорная, а сын Марк — Джэкам, таму што падабаецца гэтае імя. Атрымалася, як назва вядомай картачнай гульні. Сабаку не замыкалі — ён свабодна гуляў па вёсцы, і яго паспела палюбіць уся вёска.

— Я не магу перадаць той боль, які ў мяне ў грудзях, таму што я нават у той вечар не плакала — выйшла на тэрасу і проста выла, як воўк. Ён забіў яго не на ўчастку сваім, ён яго паклікаў, і я нават бачу, як ён пабег да яго, і як ён лёг, таму што заўсёды, калі прыбягаў, клаў галаву ўніз… — перажывае Алена Ліханава.

Цяжка не толькі бацькам, але і дзецям. Марк ужо некалькі дзён малюе смерць свайго гадаванца, а пляменнік ходзіць сам не свой. Вырашылі звярнуцца да псіхолага.

— У хлопчыка развілося расстройства з паніжаным настроем, няўстойлівасцю ў паводзінах. Вядома, гэтая сітуацыя патрабуе лячэння, карэкцыі, — кажа псіхіятр-нарколаг Гарадскога клінічнага дзіцячага дыспансэра Таццяна Крынчык.

Раней, кажуць Алена і Максім, Аколіцу лічылі аазісам спакою і бяспекі — па ўсёй вёсцы амаль няма платоў. Цяпер думаюць ставіць. А яшчэ сям'я мае намер дачакацца вынікаў праверкі. Але пакуль няма трупа сабакі — няма і крымінальнага артыкула «Жорсткае абыходжанне з жывёламі».

ont.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930