Знайсці
30.08.2016 / 09:589РусŁacБел

У Расіі затрыманы епіскап рэфарматарскай праваслаўнай царквы

Кіраўніка некананічнай рэфарматарскай праваслаўнай царквы Сяргея Жураўлёва ў Санкт-Пецярбургу абвінавацілі ў незаконнай місіянерскай дзейнасці.

Як паведамляе Фантанка.ру, мужчыну затрымалі 27 жніўня ў габрэйскай месіянскай супольнасці, дзе ён чытаў пропаведзь.

«Мяне забралі ў 5 аддзяленне паліцыі Фрунзенскага раёна Санкт-Пецярбурга і пратрымалі некалькі гадзін. Допыт, несправядлівыя абвінавачванні, пратакол», — распавёў ён.

Па інфармацыі выдання, у Пецярбургу гэта першы выпадак, калі кагосьці прыцягвалі згодна з новымі палажэннямі КоАП. Пакаранне прадугледжана папраўкамі, якія дадалі ў КоАП РФ пасля прыняцця «пакета Яравой».

Як вядома, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў так званы «пакет Яравой» 7 ліпеня. У ліку іншага ён утрымліваў папраўкі ў КоАП. Згодна з імі, цяпер можна караць за місіянерства за межамі адведзеных законам «Аб свабодзе сумлення» месцаў.

Паводле інфармацыі Meduza, у жніўні па гэтым артыкуле склалі пратакол на крышнаіта, які раздаваў літаратуру, але суд адмовіўся яго караць.

Сяргей Жураўлёў — былы святар Рускай праваслаўнай царквы.

Некананічная рэфарматарская праваслаўная царква мае прыходы на тэрыторыі Украіны, Расіі і Беларусі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930