Знайсці
30.08.2016 / 07:327РусŁacБел

Аб стане Іслама Карымава паступаюць супярэчлівыя паведамленні

У расійскіх СМІ з'яўляюцца супярэчлівыя звесткі аб стане здароўя прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Узбекскі ўрад пакуль не апублікаваў дадатковую заяву аб стане здароўя прэзідэнта.

tass.ru

Шэраг расійскіх інфармагенцтваў пішуць пра тое, што прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не пацвердзіў інфармацыю пра смерць Іслама Карымава. Расійская служба Бі-Бі-Сі піша пра тое, што «інфармацыя пра смерць кіраўніка Узбекістана Карымава не пацвярджаецца».

«Яго (Карымава) стан медыкі ацэньваюць як стабільны», - піша «Інтэрфакс».

Падобнае паведамленне распаўсюдзіла са спасылкай на сваю крыніцу расійскае інфармагенцтва РІА Навіны.

У гутарцы з Life.ru Дзмітрый Пяскоў таксама не пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Раней інфармгагенцтва «Фергана» паведаміла пра тое, што прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр ад кровазліцця ў мозг.

Паводле крыніцы Бі-Бі-Сі, паведамленні пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава далёкія ад ісціны.

Як сцвярджае пэўная крыніца, 78-гадовы Іслам Карымаў да гэтага часу знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ташкенцкай бальніцы.

rus.ozodlik.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930