Знайсці
29.08.2016 / 22:3126РусŁacБел

«Фергана»: Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр 

Аўтарытэтнае выданне «Фергана» паведаміла пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Па інфармацыі крыніц партала, смерць адбылася ў 15-16 гадзін па ташкенцкім часе (каля 13-14 гадзін па беларускім).

Іслам Карымаў быў шпіталізаваны ў суботу раніцай з-за мазгавога кровазліцця.

Ён займаў пасаду прэзідэнта Узбекістана з сакавіка 1990 года. У сакавіку 2015 года ён быў чарговы раз пераабраны на сваю пасаду. На выбарах ён набраў больш за 90% галасоў.

***

Крыху пазней расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў апараце прэзідэнта Узбекістана абверглі пра смерць Іслама Карымава. Ніякіх афіцыйных заяў уладаў Узбекістана з гэтай нагоды не паступала.

«Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны», - сказала крыніца агенцтва Інтэрфакс. Такую ж ацэнку стану здароўя Карымава дала крыніца расійскага дзяржаўнага агенцтва РІА Навіны.

Агенцтва не прыводзяць імёны сваіх суразмоўцаў.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не пацвердзіў інфармацыю пра смерць Карымава выданню Life.ru.

Фергана

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера