Знайсці
29.08.2016 / 18:39РусŁacБел

Мінчук прадаваў ровары з пункта пракату

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі мужчыну, які браў ровары ў пунктах пракату і прадаваў іх на рынку. У цяперашні час выяўлена 10 фактаў продажу арандаваных ровараў, паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

«Раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы 39-гадовы беспрацоўны мінчук афармляў на сваё імя дамовы арэнды ровараў на тэрмін ад гадзіны да сутак. Пасля афармлення дакументаў мужчына ад'язджаў на арандаваным транспарце наўпрост на сталічны рынак і прадаваў за 80 рублёў. Грошы выдаткоўваў на асабістыя патрэбы, у асноўным на куплю спіртнога», — удакладніла прэс-афіцэр. Акрамя таго, мужчына прасіў знаёмых аформіць на іх імя дамову арэнды і перадаць яму ровар, тлумачачы, што да яго ў госці прыехалі сваякі і ён хоча здзейсніць з імі велапрагулкі.

«Работнікі пунктаў пракату з заявамі ў міліцыю звярталіся не адразу — спрабавалі вярнуць ровар сваімі сіламі. Тэлефанавалі па нумары, які зламыснік і яго знаёмыя пакідалі ў дамове арэнды. Мужчына абяцаў, але не вяртаў ровары. У пунктах пракату чакалі ад тыдня да месяца, а пасля звярнуліся з заявамі ў міліцыю Пакуль атрымалася вярнуць два ровары», — адзначыла Таццяна Абозная.

У дачыненні да падазраванага распачатыя крымінальныя справы па арт. 209 КК (махлярства).

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930