Знайсці
29.08.2016 / 17:2831РусŁacБел

Regnum.ru: Беларускія чыноўнікі патураюць распальванню русафобіі

Чарговы правакацыйны артыкул на беларускую тэматыку з’явіўся на скандальным сайце «Рэгнум», матэрыял мае красамоўную назву «Навошта Беларусь хоча ваяваць з Расіяй?». Яго аўтар, штатны спецыяліст рэсурса па Беларусі — Мікалай Радаў.

Радаў адзначае, што ў адносінах Беларусі і Расіі цяпер не самыя простыя часы. Выданне лічыць, што сёння ў Беларусі амаль у адкрытую «прапагандуюцца русафобскія ідэі і лозунгі». Прычым, калі раней гэтым займалася апазіцыя, то цяпер рэй перахапілі ўлады.

«Менавіта чыноўнікі патураюць распальванню русафобіі», — адзначае Радаў.

Асаблівая крытыка дастаецца нядаўняму дакладу Цэнтра стратэгічных і палітычных даследаванняў «Беларусь у кантэксце супрацьстаяння Расія—НАТА: Пагрозы і выклікі для суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспекі. Стратэгічныя высновы і рэкамендацыі». Аўтарамі дакладу з'яўляюцца кіраўнікі арганізацыі Арсень Сівіцкі і Юрый Царык.

«Калі б гэта былі апазіцыянеры, то можна было б не звяртаць увагі, аднак цэнтр з’яўляецца абсалютна праўладнай арганізацыяй з цалкам афіцыйным статусам і падтрымкай МЗС», — пішуць на «Рэгнуме».

На думку Радава, у Беларусі праходзіць падрыхтоўка грамадскай свядомасці для ўкаранення Расіі як патэнцыйна небяспечнага суседа.

«Аказваецца, што Масква ўзмацняе ўсебаковы ціск пры дапамозе размяшчэння на мяжы з Беларуссю сваіх войскаў «у колькасці, патэнцыйна дастатковай для таго, каб рэалізаваць на беларускай тэрыторыі меры «гібрыднай вайны», аналагічныя па маштабе тым, якія былі рэалізаваны на ўсходзе Украіны», — крытыкуюцца месцы з даклада Царыка і Сівіцкага.

Аналітыкі лічаць, што «з суверэннай дзяржавы Беларусь павінна ператварыцца ў «шэрую зону» — тэрыторыю, на якую і праз якую Расійская Федэрацыя будзе праецыраваць сілу і кіраваць канфліктнай дынамікай у рэгіёне».

«Даклады Цэнтра з’яўляюцца заказнымі з боку дзяржавы. Пацвярджаецца гэта тым, што з боку дзяржаўных органаў няма ніякай рэакцыі на такую «аналітыку».

Мікалай Радаў напрыканцы прыходзіць да наступнага вываду: «Вышэйзгаданы даклад, як і шэраг падобных яму, павінен паступова,

кропля за кропляй, фарміраваць у масавай свядомасці простых грамадзян новае пачуццё страху, у аснове якога закладзена ідэя аб магчымасці ваенных дзеянняў на тэрыторыі рэспублікі.

Калі мясцовым уладам гэта атрымаецца, то цяперашні палітычны рэжым Беларусі будзе адчуваць сябе ў адноснай бяспецы, бо беларусы будуць занепакоеныя неіснуючай знешняй пагрозай, і канчаткова перастануць звяртаць увагу на праблемы ў эканоміцы і сваё збядненне», — сканчваецца матэрыял.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930