Знайсці
29.08.2016 / 20:5219РусŁacБел

Меліта Станюта займела ўласную краму біжутэрыі і аксесуараў ФОТА

Чароўная беларуская гімнастка Меліта Станюта займела ўласную краму біжутэрыі і аксесуараў на трэцім паверсе ГЦ «Сталіца». Новая крама з'яўляецца рэбрэндынгам папярэднікаў — крамы «Variety».

Што Меліта прынясе ў абноўленую краму біжутэрыі і аксесуараў? «НН» сустрэлася з ужо бізнэсвумэн і пагутарыла наконт гісторыі стварэння, абноўленага асартыменту і планаў на будучыню.

«Я заўсёды марыла пра нейкі свой уласны бізнэс. Дагэтуль я заўсёды казала, што мне не падабаецца біжутэрыя, я не нашу ні пацеркі, ні пярсцёнкі. Проста рытм жыцця такі, што бегаеш з трэніроўкі на трэніроўку, няма часу абіраць упрыгажэнні. І вось, та-дам (усміхаецца), я адкрываю менавіта краму біжутэрыі і аксесуараў. Вы, магчыма, не паверыце, але я толькі ўчора зрабіла сабе дзве дзіркі ў вушах. Даўно ўжо хацела насіць завушніцы. Было не балюча, для спартсменкі — гэта як камар укусіў».

НН: Усё ж, як атрымалася, што ты займела краму?

МС: Мне прапанавалі зрабіць такі рэбрэндынг і ўнесці штосьці новае, сваё ў гэтую краму. «Variety» было ўжо тут да мяне, але пасля рэбрэндынгу мы імкнёмся прыцягнуць людзей чымсьці новым, нечаканым і зручным. Безумоўна, я адчуваю адказнасць, бо любы бізнэс — гэта рызыка. Хоць я і жартую, што збірала грошы на машыну, а купіла цацанкі. Павяла сябе як тыповая жанчына. Гэта ўсё жарты, канешне. Мы працуем ужо 3-4 тыдні, людзі прыходзяць, ім падабаецца. Калі я сюды прыходжу, то лічу кожнага, хто прыйшоў.

НН: Што будзе новага пасля рэбрэндынгу «Variety»?

МС: Ну па-першае, пафарбавалі сцены ў мой любімы колер (усміхаецца). А калі сур’ёзна, то мы павялічылі колькасць прадукцыі і арыентуемся на тэндэнцыі ў модзе. Я некалькі тыдняў таму бачыла модныя акуляры і так захацела іх. Шукала ўжо і ў Рыа, нават у аэрапорце. Пазаўчора я прыйшла сюды і гляджу — яны.

«Зусім хутка мы запусцім сертыфікаты. Цяпер, напрыклад, хлопцам будзе прасцей зрабіць падарунак сваёй дзяўчыне. А ўжо на наступным тыдні ў нас пачнуцца акцыі і зніжкі для студэнтаў і школьнікаў».

НН: Можа, плануеш сваю лінію ўпрыгажэнняў выпусціць?

МС: Ужо ёсць на гэты конт ідэі, але я пакуль захаваю інтрыгу.

НН: Да рэбрэндынгу моладзь часта прыходзіла сюды за таннымі і якаснымі ўпрыгажэннямі. А што па цэнах цяпер?

МС: Агулам цэны разлічаныя на моладзь. У нас толькі адзін стэнд з золатам і срэбрам, а так цэны даступныя.

Як і раней, уся прадукцыя ў Variety з Кітая. У гэтым няма нічога ганебнага, бо шмат сусветна вядомых брэндаў замаўляюць там. Шкада, што ў Беларусі няма буйной вытворчасці. Але я прапанавала дырэктару зрабіць стэнд з вырабамі беларускіх дызайнераў.

НН: А што на будучыню плануеце?

МС: Пашырацца. Таму ўсе спадзяванні на вас.

Крама працуе без выходных з 10:00 да 22:00.

Гутарыў Мікіта Недаверкаў, фота аўтара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930