Знайсці
29.08.2016 / 15:31РусŁacБел

Папа Францішак сустрэўся з заснавальнікам фэйсбука

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі facebook Марка Цукерберга. 

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг падчас сустрэчы з кіраўніком Рымскай каталіцкай царквы Папам Францыскам. Фота: L'Osservatore Romano/Pool Photo via AP

Сустрэча прайшла 29 жніўня ў Апостальскім палацы. Амерыканскага праграміста і прадпрымальніка суправаджала жонка Прысцыла Чан.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася «як выкарыстоўваць камунікатыўныя тэхналогіі для змягчэння вастрыні праблемы беднасці, спрыяння культуры сустрэчы і распаўсюджвання паслання надзеі, асабліва сярод самых абдзеленых», паведаміў кіраўнік Залы друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Святы Айцец не першы раз сустракаецца з прадстаўнікамі сусветнай інтэрнэт-індустрыі. У студзені 2016 г. ён прыняў на аўдыенцыі кіраўніка амерыканскай карпарацыі «Google» Эрыка Шміта, а праз тыдзень кіраўніка «Apple» Цімаці Кука.

Радыё Ватыкана

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031