Знайсці
25.08.2016 / 21:24РусŁacБел

Электронная чарга з'явіцца ў пункце пропуску «Брэст» з 1 верасня

Сістэма электроннай чаргі транспартных сродкаў пачне функцыянаваць з 1 верасня ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Брэст», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У цяперашні час супрацоўнікі КУП «Прыгранічны сэрвіс» працуюць ва ўзмоцненым рэжыме па рэалізацыі дадзенага праекта ў адпаведнасці з указам ад 2 лiпеня 2015 года №305 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску». Парадак функцыянавання сістэмы рэгламентуецца пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2015 года №1130.

З 1 верасня ўвесь аўтатранспарт, які перасякае Дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску «Брэст», будзе праходзіць праз сістэму электроннай чаргі. Плата будзе спаганяцца толькі ў выпадку браніравання часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання.

Аўтатранспарт, які не мае забраніраванага часу, будзе рухацца ў парадку жывой чаргі з той толькі розніцай, што пасля ўезду ў зону чакання кожнае транспартны сродак рэгіструецца аператарам і яго дадзеныя — дзяржаўны рэгістрацыйны нумар і нумар чаргі — будуць адлюстроўвацца на вялікім электронным табло. У хуткім часе экран зойме прызначанае месца і будзе бачны з любога пункту зоны чакання. Выпуск з зоны чакання для праезду непасрэдна ў пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу будзе ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым сістэмай электроннай чаргі.

Плануецца, што ў тэставым рэжыме сістэма запрацуе з 26 жніўня. Кіроўцам для электроннага браніравання часу ўезду ў памежічны пункт пропуску трэба зарэгістравацца загадзя на сайце belarusborder.by. Пры браніраванні часу ўезду ў пункт пропуску важна мець на ўвазе, што сістэма можа зарэгістраваць патэнцыйнага кліента не раней чым за 3 гадзіны да меркаванага часу перасячэння мяжы. З улікам таго што прапускная магчымасць па электронным браніраванні складзе прыкладна 20-25 аўтамабіляў у гадзіну, паклапаціцца пра гэта лепш загадзя.

Транспартны сродак, які мае забраніраваны час, заязджае ў зону чакання па асобным канале і атрымлівае свой нумар рэгістрацыі, які адлюстроўваецца на вялікім і асобна на малым электронным табло. Малы экран таксама гатовы да ўсталёўкі. Такі транспартны сродак пакiдае зону чакання ў забраніраваны час, рамкі якога вызначаюцца перыядам у 1 гадзіну.

Калі машына заехала ў зону чакання загадзя, ёй давядзецца чакаць свайго часу на размешчанай тут жа стаянцы. Таму прыязджаць занадта рана не варта.

У адпаведнасці з пастановай №1130 памер платы за браніраванне часу ўезду транспартных сродкаў у аўтадарожныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу складае: у перадвыходныя, перадсвяточныя і выходныя дні, дзяржаўныя святы або святочныя дні, якiя ўстаноўленыя i аб'яўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам непрацоўнымі, — 1 базавую велічыню; у іншыя дні — 0,8 базавай велічыні.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера