Знайсці
25.08.2016 / 08:1918РусŁacБел

Беларускую ўдзельніцу «Дома-2» каханак паклікаў замуж ФОТЫ

26-гадовая мінчанка Крысціна Ляскавец — адзіная беларуска на расійскім тэлевізійным рэаліці-шоу «Дом-2». На праекце яна жыве ўжо год.

Крысціна паведаміла ў сацыяльных сетках, што атрымала прапанову ад свайго каханка, 24-гадовага Фёдара Стралкова.

«Сёння мой самы шчаслівы дзень! Сёння развеяліся мае страхі і сумневы! Я вельмі хвалявалася, я ніколі так не нервавалася… Я да гэтага часу памятаю твой погляд і твае рукі. Гэта было вельмі кранальна і рамантычна. Я памятаю кожны момант, які быў на відэа… Ты мой самы родны, даруй за мае капрызы і нервы! Я цябе моцна-моцна кахаю! І на тваё: «Ты выйдзеш за мяне?» Я сто тысяч адкажу таааааак!», — напісала яна Укантакце.

Крысціна Ляскавец можа стаць першай беларускай, якая возьме шлюб у тэлепраекце «Дом-2».

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930