Знайсці
24.08.2016 / 22:3535РусŁacБел

Нацыянальная кухня, кавуны і сала: Лукашэнка сустрэўся са Стывенам Сігалам у сваёй рэзідэнцыі

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

president.gov.by

Акцёр напярэдадні позна ўвечары прыляцеў у Мінск. Стывен Сігал супрацоўнічае з найбуйнейшай беларускай кампаніяй-распрацоўшчыкам анлайн-гульняў Wargaming. Зрэшты, толькі дзелавым гэты візіт не стаў: кароткая экскурсія па Мінску, знаёмства з беларускай кухняй — за суткі знаходжання ў сталіцы акцёр паспеў многае.

Наш новый коллега #SeagalOnBoard #WoWS #wargaming #stevenseagal

Фото опубликовано Аркадий Комаревич (@hu4ocu_wg)

«Сёння адбылася нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Мінск, настойліва прасіў пра сустрэчу. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае, яшчэ і таму, што, як высветлілася сёння, Стывен Сігал — наш зямляк, ёсць яго карані і ў Беларусі», — распавяла прэс-сакратарка.

president.gov.by

Сустрэча з Лукашэнкам атрымалася «жывой і для госця вельмі пазнавальнай», з акцэнтам на сельскую гаспадарку (нагадаем, уборачная ў краіне ў самым разгары). Стывену Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларускае гаспадарка, найбольш папулярныя культуры — буракі, капусту, моркву. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя.

Назіраў сёння госць і за уборкай бульбы, а таксама бахчавых — культуры, якая становіцца ў Беларусі традыцыйнай.

«Яшчэ пяць гадоў таму складана было ўявіць, што на нашай зямлі можна будзе вырошчваць такія кавуны, і сёння яны асабліва зацікавілі госця, — адзначыла прэс-сакратарка. — За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі прэзідэнта стравы беларускай кухні госці каштавалі літаральна «з градкі». Даспадобы прыйшліся халаднік, бульба і, вядома, беларускае сала. Натуральныя беларускія прадукты не пакінулі абыякавымі амерыканскіх гасцей».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930