Знайсці
31.07.2016 / 08:5010РусŁacБел

Сёння апоўначы выйшла восьмая кніга пра Гары Потэра

Аўтар адной з самых прадаваных кніжных эпапей у гісторыі Джоан Роўлінг высока адгукнулася аб сваіх фанатах, якія захавалі ў таямніцы сюжэт п'есы «Гары Потэр і праклятае дзіця», прэм'ера якой адбылася ў суботу ў Лондане.

«Я так рада, што мы дачакаліся гэтага дня, нічога не сапсаваўшы», - заўважыла шатландская пісьменніца.

Апоўначы па Лондане стартавалі продажы кніг з тэкстам п'есы на англійскай. Такім чынам Роўлінг зрабіла сабе своеасаблівы падарунак: 31 ліпеня ёй спаўняецца 51 год. Дарэчы, згодна з сюжэтам кнігі, дзень народзінаў Гары Потэра — 31 ліпеня.

Многія кніжныя крамы ў Брытаніі працавалі ў ноч на нядзелю ў сувязі з выхадам кнігі.

У верасні п'еса выйдзе на рускай мове. На беларускую, на жаль, «Гары Потэр» так аператыўна не перакладаецца і афіцыйных перакладаў наогул няма.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра магчымую брадвейскую пастаноўку, Роўлінг сказала, што была б рада і гэтаму: «Хачу, каб яе пабачыла максімальна вялікая колькасць фанатаў Потэра».

Дзеянне п'есы адбываецца праз 19 гадоў пасля падзей фінальнага рамана сагі «Гары Потэр і дары смерці».

Папярэднія паказы спектакля па п'есе выклікалі захапленне крытыкаў, аднак не ўсе фанаты эпапеі прынялі чарнаскурую актрысу Ному Думезвені ў ролі Герміёны Грэйнджэр. Роўлінг парыравала, што Герміёна цалкам можа быць цемнаскурай, і назвала праціўнікаў такога кастынгу «купкай расістаў».

Рон Уізлі, Герміёна і іх дачка Роўз.

З 1997 года кніжная серыя пра чараўніка ў акулярах разышлася накладам больш за 450 млн экзэмпляраў.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930