Знайсці
30.07.2016 / 12:4230РусŁacБел

Пярэспа, Друкарская, Багдановіча, Мележа — зацверджаныя назвы новых станцый метро

На сайце Нацыянальнага прававога партала апублікаваная пастанова Мінгарвыканкама «Аб назвах станцый другога ўчастка трэцяй лініі і чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна».

Як вынікае з дакумента, станцыі другога ўчастка трэцяй лініі метро будуць называцца:

станцыя, размешчаная на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ, — «Прафсаюзная»;

на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна — «Пярэспа»;

на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай — «Камароўская»;

на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава — «Парк Дружбы Народаў»;

на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына — «Івана Мележа»;

на скрыжаванні вуліц Шырокай і Усходняй — «Зялёны Луг»;

на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка — «Лагойская».

Станцыям чацвёртай лініі метро прысвоеныя назвы:

размешчанай на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда — «Чыжоўка»;

на скрыжаванні вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага — «Азёрная»;

на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага — «Шэйпічы»;

на скрыжаванні вуліц Алега Кашавога і Ванеева з праспектам Ракасоўскага — «Серабранка»;

на скрыжаванні вуліц Алега Кашавога і Даўгабродскай з бульварам Трактарабудаўнікоў — «Даўгабродская»;

на скрыжаванні вуліц Уральскай і Фролікава — «Сляпянка»;

на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадэмічнай — «Батанічны сад»;

на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава — «Друкарская»;

на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава — «Максіма Багдановіча».

Паводле інфармацыі, апублікаванай на сайце Мінскага метрапалітэна, адкрыццё 3-й і 4-й ліній запланаванае на 2017—2035 гады.

Будаўніцтва 3-й лініі працягласцю 17,2 кіламетра ўжо вядзецца. Яе першую чаргу, якая ўключае чатыры станцыі, плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе. Працягласць 4-й лініі метро складзе 15 кіламетраў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера