Знайсці
29.07.2016 / 21:201РусŁacБел

«Белавія» распавяла пра самалёты, якія сутыкнуліся падчас урагану

Падчас урагану, які пранёсся над сталіцай 13 ліпеня, у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пацярпелі 8 самалётаў, два з іх сутыкнуліся. Сярод пашкоджаных былі і самалёты «Белавія». Гендырэктар авіякампаніі распавёў TUT.BY, што з паветранымі судамі цяпер і якія страты.

— Сапраўды, той ўраган прынёс нам даволі непрыемныя нечаканасці, — адзначыў кіраўнік «Белавія» Анатоль Гусараў. — Пацярпелі тры самалёты нашай авіякампаніі, пры гэтым, скажам, простыя драпіны мы не лічым.

У самалётаў CRJ і Boeing 737-800 пашкоджанні былі невялікімі, іх ліквідавалі за некалькі дзён, цяпер самалёты возяць пасажыраў.

— Вецер зрываў рэкламныя шчыты з аэравакзала, іх ламала і несла па аэрадроме, яны ўдараліся аб самалёты, — распавёў Анатоль Гусараў.

А вось лёс Boeing 737-300, які сутыкнуўся з грузавым самалётам кампаніі «Рубістар», пакуль нявызначаны.

Вецер 13 ліпеня зрушваў з месца нават самалёты. Фота: twitter.com

— Мы цяпер разам са спецыялістамі «Боінга» і страхавымі фірмамі вывучаем пытанне, пакуль не вызначылі ў поўнай меры характар пашкоджанняў. Я скажу, што пытанне стаіць так: 50 на 50 — ці будзем мы яго аднаўляць, ці прыйдзецца спісаць. Стане ясна, калі спецыялісты «Боінга» дэталёва ўсе вывучаць. Можа быць, пашкоджанні настолькі сур'ёзныя, што даражэй будзе рамантаваць. Наколькі я ведаю, грузавы самалёт таксама будуць спісваць, — сказаў на заканчэнне суразмоўца.

Сняжана Інанец, TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031