Знайсці
29.07.2016 / 21:084РусŁacБел

Мінчук, якому ў банку на Нямізе памылкова выдалі 905 рублёў, вярнуў грошы

Мужчына, якому касір банка пры абмене валюты памылкова выдала лішнія грошы ў памеры 905 (9,05 млн недамінаваных) рублёў, вярнуў грошы.

Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная, пра тое, што яго шукаюць, мужчына даведаўся са СМІ, сам прыйшоў у банк і вярнуў памылкова выдадзеную яму суму.

«Потым у міліцыю паступіла заява ад адміністрацыі банка аб адсутнасці прэтэнзій да мужчыны ў сувязі з вяртаннем грошай», — паведаміла прэс-афіцэр.

Інцыдэнт, нагадаем, адбыўся 7 ліпеня ў аддзяленні банка па вуліцы Нямізе. Невядомы мужчына звярнуўся да касіра з просьбай аб абмене 9500 даляраў ЗША на беларускія рублі. Касір памылкова выдала кліенту на 9.050.000 недамінаваных рублёў больш.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930