Знайсці
29.07.2016 / 16:4911РусŁacБел

Расійская пенсіянерка выкладала ў інтэрнэт здымкі аголенай дачкі, каб знайсці ёй новага мужа

Інтэрнэт-залежная жыхарка Новакузнецка цягам двух гадоў публікавала ню-фота сваёй 29-гадовай дачкі. Тым самым 57-гадовая жанчына спрабавала разбурыць яе сям'ю.

Ілюстрацыйнае фота.

Падазраваная зарэгістравалася УКантакце і пачала перапіску з незнаёмымі мужчынамі ад імя сваёй дачкі, паведамілі ва УСК Кузбаса. Яна загадзя скрала з флэш-карты дачкі яе інтымныя фатаграфіі і выставіла іх на ўсеагульны агляд у сацсеку. На фальшывай старонцы пенсіянерка разыграла ролю распуснай жанчыны, якая марыць пра сэкс і чакае сапраўднага кахання.

Акрамя таго, часам жанчына размаўляла ў Skype з патэнцыяльнымі палюбоўнікамі, прыкрыўшы твар маскай. Свае дзеянні маці пацярпелай матывавала тым, што ёй не падабаецца муж дачкі. Яна лічыла, што зяць дачцэ не пара, і таму вырашыла «дапамагчы» ёй парваць з ім, знайшоўшы больш прыдатнага мужчыну ў інтэрнэце.

Пацярпелая патлумачыла, што мужам цалкам задаволеная, як і шлюбам і двума дзецьмі. Пенсіянерка, якую раней прызналі інтэрнэт-залежнай, з 1992 года не працуе. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу аб парушэнні недатыкальнасці прыватнага жыцця грамадзяніна.

gazeta.a42.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера