Знайсці
29.07.2016 / 16:232РусŁacБел

«Крумкачы» знялі матывацыйны ролік: «Мы такія ж, як вы» ВІДЭА

Перад пачаткам другога круга чэмпіянату Беларусі па футболе-2016 «Крумкачы» апублікавалі настальгічны відэаролік з заклікам падтрымаць маладую мінскую каманду.

Аўтарам ідэі ды рэжысёрам выступіў сябра клуба Віталь Карабань. Аператар — Мікалай Радчанка, а музыку ўжо пасля здымак напісаў кампазітар Уладзімір Патапенка. За ўсе гукі ды шумы ў роліку адказваў Ілля Аляксееў.

«З самага пачатку мне хацелася паказаць гісторыю, блізкую кожнаму чалавеку, таму што любы з нас у дзяцінстве гуляў у футбол. Вядома, успаміны ў кожнага свае, але яны падобныя. Раней дзеці праводзілі ў двары ды на школьных стадыёнах увесь свой час, а потым баяліся позна вяртацца дадому да бацькоў. Бывалі і бойкі, але ўсё гэта частка нашага жыцця. Паглядзіце наш ролік і, можа быць, успомніце, як самі былі «брамнікам-вадзілай», а пасля футбола палілі «кастрык». Дык вось, такія ж хлопцы, як мы з вамі, цяпер гуляюць у «Крумкачах»», — падзяліўся думкамі аўтар ідэі Віталь Карабань.

У здымках відэа ўзялі ўдзел маленькія футбалісты са школы Patrick. Эпізадычныя ролі выканалі найлепшыя гульцы футбольнага клуба «Крумкачы» — Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка ды Вячаслаў Глеб. У нядзелю «Крумкачы» правядуць сваю першую гульню пасля перапынку ў чэмпіянаце Беларусі супраць бабруйскай «Белшыны». Пачатак а 17-й гадзіне на стадыёне ФК «Мінск» на вуліцы Маякоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера