Знайсці
29.07.2016 / 15:106РусŁacБел

Лявон Вольскі пра Ярмошыну: «Віншую, што ў яе склалася жыццё — з'ездзіла і ў Рым, і ў Парыж»

Лідзія Ярмошына заявіла аб парушэнні выбарчага заканадаўства Алесем Лагвінцом, які сумясціў пікет па зборы подпісаў за свае вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламенту з канцэртам Лявона Вольскага. Па словах Ярмошынай, ініцыятыўнай групе Лагвінца мае быць вынесенае папярэджанне.

Лявон Вольскі не згодны з такім пазіцыяваннем ягонага канцэрту, бо ў Беларусі яму іншай магчымасці выступаць не даюць:

«Я дакладна не ведаю перадвыбарчага кодэксу, бо досыць далёкі ад палітыкі чалавек, хто б там што ні казаў. Але я дакладна ведаю, што ўлада парушае мае правы выканаўцы, не дазваляючы мне граць уласных песень ужо 10 гадоў. Чамусьці з гэтым парушэннем ніхто не разбіраецца.

І нават у часы, калі было дэмакратычна-ліберальнае заканадаўства, без «гастролек», у дырэкцыі клубаў тэлефанавалі нейкія таямнічыя людзі, пужалі, і гэта абсалютна незаконна. І тады ніхто не разбіраўся, хаця варта было б.

«На пікеце Алеся Лагвінца я скарыстаўся магчымасцю выйсці да народу. Па выніку было досыць шмат людзей, шкада што апаратура не была на належным узроўні, але ўсё што маглі, мы зрабілі».

Лявон зазначыў, што Лідзія Ярмошына — першы чалавек, які павінен дасканала ведаць умовы правядзення перадвыбарчай агітацыі. Не ведаючы патрабаванняў гукавога рэжыму на пікетах, вінаваціць выканаўцу — непрафесійна.

Наконт меркавання Лідзіі Ярмошынай пра «нескладзенае жыццё» незалежных вылучэнцаў у выбаркамы беларускі спявак пракаментаваў так:

«Добра, што ў яе склалася жыццё. Ужо можна ездзіць і ў Рым, і ў Парыж. Я нават віншую яе з гэтым. Бо калі не магла, я яе тады шкадаваў».

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930