Знайсці
27.07.2016 / 13:2611РусŁacБел

Кабякоў высока ацаніў якасць аўтамабіляў Geely, што збіраюць у Беларусі

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў высока ацаніў якасць аўтамабіляў Geely, што збіраюць у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля тэст-драйва мадэлі Geely Emgrand GT.

«Дастойная машына. Камфортная, прасторная. Добра аснашчана, што зразумела, паколькі гэта аўтамабіль палепшанай камплектацыі. Добра бяжыць, мякка», — расказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўніку ўрада на прэзентацыйнай пляцоўцы СЗАТ «БелДжы» былі прадстаўлены шэсць мадэляў, якія цяпер збіраюць у Беларусі.

Цяпер СЗАТ «БелДжы» будуе новы завод. Прадугледжваецца, што першы аўтамабіль на гэтым заводзе сыдзе з канвеера ў самым пачатку 2017 года. Як мяркуецца, праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год. Будуць выпускацца тры мадэлі - два красоверы і седан. «Гэта будуць свежыя мадэлі, навінкі на рынку. Дзякуючы гэтым мадэлям кампанія Geely выйшла на першае месца па продажах. Чарга на гэтыя мадэлі дасягае 2-3 месяцаў», - расказаў галоўны тэхнолаг «БелДжы» Павел Гурэцкі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930