Знайсці
26.07.2016 / 16:327РусŁacБел

Як глыбоцкія адмыслоўцы «рамантуюць» дарогу

Вёска Сарокі (Глыбоцкі раён, Залескі сельсавет). Дарога асфальтаваная яшчэ на пачатку 90-х. Жывуць амаль выключна пенсіянеры, але кожны клапоціцца пра стан сваёй сядзібы і нават дарогі каля сядзібы: жыхары самі ліквідуюць выбоіны, цэментуюць, падсыпаюць па меры неабходнасці. І дзякуючы іх дбайнасці асфальтавае пакрыццё знаходзіцца ў даволі прыстойным выглядзе. Людзі робяць тое, што павінна рабіць дзяржава, але ніводнага разу за апошнія дваццаць гадоў дарожных рабочых тут не бачылі. Куды ідуць грошы-паборы з аўтааматараў?

І вось глыбоцкія дарожнікі, каб пусціць пыл у вочы, накіроўваюць на асфальт… грэйдар?!! Так, менавіта! Той уздзірае ўзбочыну такім чынам, каб дзірван, зямля, камяні траплялі на праезджую частку!?!? Відаць, гэта планавы «рамонт» дарогі, якая да гэтага мела абсалютна нармальны стан. І я сказаў, хто пра яе клапоціцца. Напэўна, глыбоцкім дарожнікам варта запатэнтаваць гэтае ноу-хау і распаўсюдзіць свой «перадавы» досвед…І толькі мясцовыя жыхары, неверагодна абураныя такой дыверсіяй, такім шкодніцтвам, не дазволілі далей псаваць дарогу. Паглядзіце на здымкі і зрабіце высновы, шаноўнае спадарства!

Даслаў чытач Юрась Бабіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930