Знайсці
18.07.2016 / 12:5020РусŁacБел

Хлопчык са Століна, які трапіў у эскорт футбалістаў на Еўра-2016, намаляваў на шчацэ бел-чырвона-белы сцяг ФОТАФАКТ

Беларускія дзеці Даніла Басавец і Даша Агафонава, пераможцы творчага конкурсу Макдональдс, паўдзельнічалі ў суправаджэнні футбалістаў на паўфінал і фінал Еўра-2016.

Даніла Басавец прыехаў на Еўра-2016 да першага паўфіналу, у якім сустракаліся зборныя Партугаліі і Уэльса.

Самым яркім успамінам 8-гадовага хлопчыка пра паездку стала сустрэча з гульцамі. Яна атрымалася кароткай і прайшла ў падтрыбунным памяшканні. Там капітан партугальскай дружыны Крыштыяну Раналду павітаў дзетак.

«Усім нам Крышціяну даў пяць!», — узгадвае Даніла.

На поле Данілу пасунулі ў шэрагу дзяцей і паставілі перад Гарэтам Бэйлам, яшчэ адной зоркай сусветнага футбола.

«Мне вельмі пашанцавала з матчам, бо я ўбачыў адразу і Бэйла, і Раналду, і Нані, — не хавае захаплення дзіця. — А заўзеў я за партугальцаў, таму што за гэтую каманду выступаюць Нані і Крыштыяну Раналду, былыя гульцы «Манчэстэр Юнайтэд».

А вось Дар'я Агафонава паўдзельнічала ў фінале Еўра.

Дар'я Агафонава стаіць перад абаронцам зборнай Партугаліі Жазэ Фонту (№4).

Паводле Sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930