Б'ёрндален і Домрачава плануюць пераехаць у Мінск у 2017 годзе
Муж беларускай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай вядомы нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален падзяліўся з мясцовай прэсай планамі пра будучыню для дзіцяці, якога чакае зорная пара. Сям'я чэмпіёнаў мяркуе, што іх дзіця будзе жыць у Беларусі. Ужо ў 2017 годзе муж і жонка плануюць заехаць у новы дом у Мінску, які ўжо некалькі гадоў будуе Дар'я.
— Будаўніцтва ідзе выдатна. Будзе цудоўна праводзіць шмат часу ў Мінску. Гэта прыгожы горад, нам там добра, — цытуе Б'ёрндалена sports.ru са спасылкай на нарвежскае выданне.
Будучы бацька упэўнены, што іх з Дар'яй дзіця будзе размаўляць мінімум на дзвюх мовах, і сам біятланіст плануе вучыць рускую разам з дзіцем:
— Трэба ведаць некалькі моў, гэта карысна.
0
0
0
0
0
0
Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Палац грамадзянскіх абрадаў у Мінску часова не будзе прымаць заявы на рэгістрацыю шлюбу
 1
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 2
Пад Мінскам пасадзілі лес у памяць Уладзіміра Макея
 1
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 2
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера