Знайсці
11.07.2016 / 10:373РусŁacБел

Што сказаў Крышціяну Раналду ў перапынку матча Партугалія — Францыя

Reuters.com

Абаронца зборнай Партугаліі Седрык Суарыш пасля перамогі над Францыяй (1:0) у фінале Euro-2016 распавёў, што сказаў гульцам у перапынку сустрэчы заменены з-за траўмы Крышціяну Раналду. Па словах Суарыша, форвард «Рэала» знайшоў патрэбныя словы і змог матываваць каманду на другі тайм.

— Траўма Раналду стала для нас вельмі цяжкім момантам, — цытуе Суарыша goal.com. — Для мяне і для ўсёй каманды. Усе былі проста ў шоку. Аднак у перапынку Крышціяну знайшоў для нас фантастычныя словы. Ён надаў нам вялізную ўпэўненасць, сказаўшы: «Слухайце, хлопцы. Я ўпэўнены, што мы выйграем Euro. Таму проста будзьце адзіныя і змагайцеся».

Гэта неймаверна. Каманда добра паказала сябе. Мы прадэманстравалі, што калі гульцы змагаюцца як адно цэлае, то каманда становіцца значна мацнейшай.

Крышціяну Раналду — проста фантастыка. Яго стаўленне нельга апісаць словамі. Ён вельмі дапамог у перапынку. Усім. У яго заўсёды знаходзяцца шмат словаў, якія матывуюць. Каманда адрэагавала на іх.

sport-express.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930