Знайсці
05.07.2016 / 17:079РусŁacБел

Незвычайны дом без вуглоў будуюць у Горках ВІДЭА

Ён яшчэ не гатовы, але ўжо прэтэндуе на званне мясцовай славутасці. Справа ў тым, што ў будынку няма вуглоў.

Гаспадары сцвярджаюць, што такое жыллё больш трывалае, лепш захоўвае цяпло і проста ўпрыгожвае архітэктурнае аблічча райцэнтра.

Дом-купал на ўскраіне райцэнтра Горкі стаў мясцовай славутасцю яшчэ на этапе будаўніцтва. Адны захапляюцца незвычайным дызайнам, іншыя, наадварот, крытыкуюць: можа, і прыгожа, але непрактычна.

Аляксандр і Наталля Базылевы праект будучага дома выбіралі доўга і старанна: вывучылі амаль ўсе будаўнічыя і архітэктурныя форумы ў інтэрнэце. Дом у выглядзе купала адразу прыцягнуў іх увагу.

«Ён вельмі прыгожы і незвычайны. Лазня, хутчэй за ўсё, будзе круглая. Наконт цяпліцы яшчэ не ведаю. Хутчэй за ўсё, і яна таксама», — кажа Наталля.

Дзеці таксама ацанілі перавагі круглага дома, цяпер за свавольствы іх у кут дакладна не паставяць. У кіраўніка сямейства больш важкія аргументы — такое жыллё можа вытрымаць любыя прыродныя катаклізмы. Яго значна танней і будаваць, і эксплуатаваць.

«Планую зрабіць цёплую падлогу і на другім паверсе павесіць два-тры радыятары. Гэтага будзе цалкам дастаткова для абагрэву. У прамавугольным памяшканні цёплае паветра паднімаецца ўверх — і ніякага руху. А тут паветра будзе спускацца па сценах купалу — атрымліваецца натуральны эфект вентыляцыі і абагрэву», — тлумачыць Аляксандр.

Дарэчы, гэта не першы круглы дом у Беларусі. Каб пераняць досвед, Наталля і Аляксандр з Горак ездзілі да купалабудаўніка на Віцебшчыну.

У інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» з круглымі дамамі пакуль не сутыкаліся. Зрэшты, мясцовыя архітэктары не баяцца незвычайных формаў. Некалькі гадоў таму распрацавалі праект дома-кнігі — прапаноўвалі пабудаваць яго да Дня пісьменства ў Быхаве. Але чыноўнікі ідэю не падтрымалі. А вось новы корпус магілёўскага ўніверсітэта з незвычайным уваходам у форме кузава грузавіка ўжо набывае рэальныя абрысы. Дарэчы, у народзе гэтую ВНУ называюць «машынка».

Скептычна глядзіць на незвычайны будынак будучы сусед сям’і Базылевых Яўген. Ён прыхільнік класічнага стылю і ўпэўнены, што сапраўдны дом павінен быць крэпасцю.

Аднак гаспадары круглага будынка глядзяць на свет з іншага ракурсу: у такім доме можна зрабіць шкляную столь і любавацца зорным небам.

ont.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера