Знайсці
05.07.2016 / 07:389РусŁacБел

Футбалістаў зборнай Ісландыі сустрэлі ў Рэйк'явіку як герояў ВІДЭА

Дзясяткі тысяч ісландцаў сабраліся ў цэнтры Рэйк'явіка, каб сустрэць нацыянальную зборную па футболе, якая нечакана дайшла да чвэрцьфіналу чэмпіянату Еўропы.

Пад гукі барабанаў гульцы праехалі па горадзе ў аўтобусе з адкрытым дахам. Пасля гэтага трэнер зборнай Хеймір Халгрымсан і самі футбалісты выказалі са сцэны словы падзякі ў адрас фанатаў.

Ісландыя ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе. У чвэрцьфінале каманда прайграла зборнай Францыі з лікам 5:2, аднак да гэтага выбіла з гульні Англію і Аўстрыю.

Насельніцтва Ісландыі — усяго 329 тысяч чалавек, і для многіх было нечакана, што зборная такой маленькай краіны змагла дамагчыся такога высокага выніку на чэмпіянаце.

Па дарозе футбалісты спыніліся для раздачы аўтографаў

Галоўны трэнер Халмар Халгрымсан выступіў з прамовай

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930