Знайсці
01.07.2016 / 16:4015РусŁacБел

Сям'і забітага пілота Су-24 прапанавалі дом у Антальі

Муніцыпалітэт турэцкага горада Кемер ў правінцыі Анталья гатовы падарыць дом у курортным раёне сям'і загінулага ў лістападзе мінулага года пілота Су-24 Алега Пяшкова, паведаміў генеральны консул Расіі ў Антальі Аляксандр Таўстапяценка.

Кемер. Фота cheapholidays.com

Паводле яго слоў, такі намер выказала дэлегацыя гарадскіх уладаў, якая наведала консульства. На дадзены момант, па словах генконсула, рашэнне аб перадачы сям'і пілота дома ў Кемеры яшчэ не прынятае.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын заявіў, што краіна гатовая разгледзець пытанне аб кампенсацыі родным пілота, каб «змякчыць боль сям'і (загінулага лётчыка)».

Гэтая заява прагучала пасля таго, як 27 чэрвеня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган выказаў шкадаванне (па версіі Крамля — прынёс прабачэнні) з нагоды збітага самалёта і заявіў пра гатоўнасць зрабіць усё магчымае для аднаўлення адносін паміж Турцыяй і Расіяй.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера