Знайсці
01.07.2016 / 14:4283РусŁacБел

Суздальцаў абураецца беларускай дэнамінацыяй: «Грошы падобныя да еўра, і на іх няма ні слова па-руску» 

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў, у свой час дэпартаваны з Беларусі, выказаўся пра дэнамінацыю беларускага рубля.

«Ва ўвядзенні новага беларускага рубля няма ніякага эканамічнага сэнсу. У Беларусі вельмі нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў, эканоміка ў вельмі глыбокім крызісе, існуе непраходзячая глыбокая пагроза фінансавай дэстабілізацыі, — мяркуе ён. — Фактычна Беларусь набірае крэдыты за мяжой і разлічваецца па іх расійскімі грашыма. Умовы — больш чым камфортныя, але эканоміка загінаецца, што ставіць пад пагрозу дэнамінацыю. Не выключана, што новыя капейкі і рублі неўзабаве будуць непрыдатныя».

«Затое палітычны сэнс у дэнамінацыі ёсць. Новы рубель вельмі падобны на еўра: тая ж каляровая гама, тыя ж памеры і нават размяшчэнне асноўных дэталяў на купюрах ідэнтычна — гэтак жа падобныя да еўрацэнтаў і новыя беларускія манеты. Валюта дэманструе еўрапейскую інтэграцыю нават знешнім выглядам. На ёй няма ні слова па-руску. Хоць па канстытуцыі рэспублікі ў краіне дзве дзяржаўныя мовы», — абураецца Суздальцаў.

«Ёсць і псіхалагічны момант. Беларусам падабаецца думаць, што іх рубель у 32 разы больш важкі за расійскі. Прыемная ілюзія», — падсумоўвае палітолаг. 

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера