Знайсці
01.07.2016 / 13:274РусŁacБел

Яшчэ адзін шанец для правых папулістаў: у Аўстрыі пройдуць паўторныя выбары прэзідэнта

Такое рашэнне прыняў у пятніцу, 1 ліпеня, Канстытуцыйны суд краіны ў сувязі з працэдурнымі парушэннямі падчас галасавання.

Чакаецца, што перавыбары адбудуцца ў верасні або кастрычніку гэтага года. У суд звярнулася правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС), чый кандыдат прайграў у другім туры выбараў 22 мая з адставаннем каля 1%.

«Гэта рашэнне не робіць нікога ні пераможцам, ні прайграўшым», — заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Герхарт Хольцынгер на абвяшчэнні прысуду. Ён падкрэсліў, што такое рашэнне было прынята дзеля ўмацавання даверу да дэмакратычных працэдур і інстытутаў прававой дзяржавы.

Перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў 22 мая атрымаў экс-лідар партыі «зялёных» Аляксандр Ван дэр Бэлен, набраўшы 50,35 працэнта галасоў. Яго супернік ад АПС Норберт Хофер атрымаў 49,64 адсотка. Такім чынам, перавага на карысць Ван дэр Бэлена склала крыху больш за 31 тысячу галасоў. Яўка ў другім туры склала 72,7%.

Dw.de

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930