Знайсці
01.07.2016 / 12:35РусŁacБел

Бэйл супраць Азара і кампаніі: сёння на Еўра-2016 — другі чвэрцьфінал

@FAWales

Сёння на чэмпіянаце Еўропы па футболе пройдзе другі чвэрцьфінал. У Лілі згуляюць зборныя Уэльса і Бельгія. Пачатак гульні ў 22:00 (трансляцыя на Беларусь-1).

У чацвер, у першым чвэрцьфінале, Партугалія ў серыі пенальці перамагла Польшчу — 5:3 (асноўны і дадатковы час — 1:1)

У паўфінале партугальцы згуляюць менавіта з пераможцам гульні Уэльс — Бельгія.

У суботу: Германія — Італія. У нядзелю: Францыя — Ісландыя.

Паўфіналы пройдуць 6 і 7 ліпеня. Фінал — 10 ліпеня.

Пераможца чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гг. зборная Іспаніі выбыла ў 1/8 фіналу, прайграўшы Італіі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера