Знайсці
03.07.2016 / 14:5347РусŁacБел

Па памеры грудзей беларускі займаюць 39-е месца ў свеце — рэйтынг

Вынікі нядаўняга даследавання, апублікаваныя ў навуковым часопісе The Journal of Female Health Sciences, паказалі, што беларускі па памеры грудзей займаюць 39-е месца ў свеце. Самы распаўсюджаны памер станіка ў краіне — B.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна з парада бландзінак.

Узначаліла топ Амерыка, але аўтары даследавання падзялілі ЗША на дзве катэгорыі — беласкурыя жанчыны, якія належаць да еўрапеоіднай расы, і іншыя амерыканкі. Амерыканкі, якія належаць да еўрапеоіднай расы, апынуліся на першым месцы. За амерыканкамі ў спісе ідуць жыхаркі Канады, а затым — «іншыя амерыканкі».

Усяго навукоўцы параўналі грудзі 400 тысяч жанчын са 108 краін. Па іх словах, веды, атрыманыя падчас даследавання, неабходныя для паляпшэння маркетынгу ў моднай і касметычнай індустрыях.

Краіны, у якіх жывуць жанчыны з самым вялікім бюстам:

1. ЗША (еўрапеоідныя амерыканкі)

2. Канада

3. ЗША (іншыя амерыканкі)

4. Ірландыя

5. Польшча

6. Вялікабрытанія

7. Нідэрланды

8. Калумбія

9. Ісландыя.

10. Венесуэла

…21. Украіна

…28. Літва

…30. Латвія

…39. Беларусь

…40. Расія

Даследаванне таксама паказала, што ўладальніцы самых маленькіх грудзей жывуць пераважна ў краінах Азіі.

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930