Знайсці
01.07.2016 / 11:2810РусŁacБел

«І што я з вашым рублём буду рабіць?» — прадавачкі пакуль ставяцца да новых грошай з недаверам

Новыя грошы на руках пакуль толькі ў невялікай долі беларусаў. Не бачылі іх на ўласныя вочы і касіры ў крамах.

Ілюстрацыйнае фота.

Карэспандэнт «НН» паспрабаваў разлічыцца ў крамах атрыманымі раней манетамі.

* * *

У краме «Торты» купляю пітную ваду і глазураваны сырок. Агулам мае атрымацца 1,47 рубля (14 700 рублёў «старымі»). Працягваю 2-рублёвую манету. Прадавачка глядзіць на яе як на новыя вароты. «І што мне з ёй рабіць?» — нарэшце пытаецца яна.

Відавочна, радасці ад знаёмства з манетамі ў прадавачкі няма — адзін стрэс ад гэтай дэнамінацыі. Пачынаю раіць, што мне можна выдаць «старую» рэшту — 5300 рублёў. Тым часам да касы пачынаюць сцягвацца іншыя работнікі. Ім наадварот, весела. Усё ж такі першая неспавядзянка здарылася не з імі.

Прадавачка не прадпрымае ніякіх дзеянняў, проста трымае 2 рублі ў руках. Вырашаю скончыць эксперымент і знаходжу 15 тысяч «старых» рублёў. Касірка выглядае шчаслівай.

* * *

У суседняй краме «Акіян» разлічваюся за марожанае — 65 капеек (ці 6500 рублёў «старымі»). Да кожнай касы прымацаваная вялікая раздрукоўка з новымі грашыма і іх старымі аналагамі. А кожнай касірцы прынеслі па калькулятары. Са штрыхкодамі ў «Акіяне» не працуюць, таму касіркі набіраюць цану ўручную. Набіраюць-та яны «новымі», а пакупнікі разлічваюцца і атрымліваюць рэшту «старымі». Таму кожная аперацыя патрабуе дадатковай праверкі на калькулятары.

Атрымаўшы 1 рубель, сталая касірка глядзіць на яго на святло і спрабуе ідэнтыфікаваць намінал. «Упершыню бачу», — прызнаецца яна. На дапамогу прыходзіць маладая адміністратарка. Яна паказвае па раздрукоўцы, што я фактычна даў 10 тысяч «старых» рублёў. Касірка адразу ж падхоплівае думку і выдае рэшту. Зразумела, «старымі», бо іншых у касе пакуль няма.

* * *

Спецыялісты прагназуюць, што адаптацыя і ў пакупнікоў, і ў прадаўцоў зойме некалькі тыдняў. Пры аператыўнай працы інкасатараў за гэты час большасць «старых» грошай можа быць вынята з абароту.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930