Знайсці
01.07.2016 / 09:537РусŁacБел

Кіроўца Tesla загінуў пасля аварыі пры яздзе на аўтапілоце

Эксперыментальная мадэль электрамабіля Tesla з уключаным аўтапілотам трапіла ў аварыю, у выніку якой загінуў чалавек, які знаходзіўся ў машыне.

Трагічны інцыдэнт адбыўся яшчэ 7 мая. Як кажуць у Tesla Motors, гэта першы выпадак аварыі са смяротным канцом на 130 мільёнаў міль, якія ўжо накаталі машыны з сістэмай аўтапілатавання.

Гібель чалавека пры яздзе на аўтапілоце зноў падыме дыскусію ў аўтамабільных і юрыдычных колах пра бяспеку сістэм аўтаматычнага кіравання і будучыню самакіравальных аўтамабіляў.

Нацыянальнае кіраўніцтва бяспекай руху на трасах ЗША ўжо пачало папярэдняе расследаванне бяспекі электракараў Tesla Motors.

Ведамства праверыць «канструкцыю і працу сродкаў дапамогі ў кіраванні аўтамабілем, якія выкарыстоўваліся падчас сутыкнення».

Тэарэтычна расследаванне можа прывесці да адклікання 25 тысяч такіх жа аўтамабіляў, піша агенцтва Рэйтэр. Нацыянальнае кіраўніцтва бяспекай руху на трасах ЗША і сама кампанія падкрэсліваюць, што гаворка ідзе пакуль аб папярэдняй праверцы.

Пасля паведамлення аб аварыі і пачатку расследавання каціроўкі Tesla на біржы ўпалі на 3%.

Сутыкненне Tesla з грузавіком

Седан Tesla Model S урэзаўся ў грузавую машыну з прычэпам, якая здзяйсняла левы паварот з правага шэрагу.

У самой кампаніі рэкамендуюць кіроўцам ніколі не выпускаць руль з рук і паўтараюць, што з кіроўцы не здымаецца адказнасць за кіраванне аўтамабілем.

У легкавой машыны знесла дах, Tesla праехала пад фурай, з'ехала з дарогі, пратараніўшы плот, перасекла поле, пратараніўшы яшчэ адзін плот, пасля чаго спынілася, урэзаўшыся ў слуп.

У заяве Tesla Motors сцвярджаецца, што ні чалавек у машыне, ні сістэма аўтапілота не распазналі белы борт фуры на фоне яркага неба, таму ні чалавек, ні аўтапілот нават не паспрабавалі націснуць на тармазы.

Асцярожна, аўтапілот

Кіраўнік Tesla Motors Ілан Маск, прэзентуючы ў кастрычніку мінулага года праграмнае абнаўленне з функцыяй аўтапілота, настойліва раіў кіроўцам карыстацца ёй з асцярогай.

У кампаніі рэкамендавалі кіроўцам ніколі не выпускаць руль з рук нават пры ўключаным аўтапілоце і паўтаралі, што з кіроўцы не здымаецца адказнасць за кіраванне аўтамабілем.

«Важна заўважыць, што Tesla па змоўчванні не актывуе аўтапілот і перш, чым уключаць яго, патрабуе яснага пацвярджэння ад уладальніка машыны, што ён усведамляе рызыкі выкарыстання новай тэхналогіі, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў дапрацоўцы», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930