Знайсці
01.07.2016 / 00:009РусŁacБел

Жалезныя зайцы. У краіне адбылася дэнамінацыя

У ноч на 1 ліпеня ў Беларусі адбылася дэнамінацыя. На купюрах зніклі чатыры нулі, затое ўпершыню з савецкіх часоў з'явіліся манеты.

Маладыя беларусы ўпершыню сутыкаюцца з дэнамінацыяй, астатнія памятаюць адкідванне нулёў у 1994 і 2000 гадах.

Нагадаем, з 1 ліпеня ўводзяцца ў абарот сем новых банкнот і восем новых манет.

Найменшая банкнота будзе адпавядаць ранейшым 50 тысячам рублёў. Гэта значыцца, усе дробныя плацяжы будуць выконвацца ў манетах.

Да 31 снежня 2016 года новыя і старыя грошы будуць выкарыстоўвацца паралельна. Бегчы і тэрмінова пазбаўляцца ад старых купюр няма сэнсу — рэшту могуць зноў надаваць старымі грашыма.

У 2017-2019 гадах купюры можна будзе бясплатна памяняць у банках, у 2019-2021 — у Нацбанку. Гэтага часу дакладна хопіць усім.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930