Знайсці
30.06.2016 / 15:5717РусŁacБел

Намесніца старшыні Гродзенскага аблвыканкама выйшла замуж ФОТА

Падчас V Усебеларускага народнага схода многія звярнулі ўвагу на намесніцу старшыні Гродзенскага аблвыканкама Алену Бубенчык. Яна прыйшла на мерапрыемства ў строгім бэжавым касцюме.

Хто такая Алена Бубенчык? Бо раней не з'яўлялася інфармацыя аб яе прызначэнні на высокую пасаду. Высветлілася, што гэта Алена Агей, пра якую мы ўжо пісалі раней. На пасаду яе прызначылі ў студзені 2014 года.

Прыкладна ад красавіка 2016 года ўсе гарадзенскія СМІ сталі называць яе Аленай Бубенчык. Тады ж на старонцы ў фэйсбуку чыноўніцы з’явілася рамантычная фатаграфія з мора. Таксама на здымках бачна, што на правай руцэ Алены з’явіўся заручальны пярсцёнак.

Выглядае, што мужам намесніцы старшыні аблвыканкама стаў Аляксандр Бубенчык – дырэктар гродзенскага гандлёвага абласнога УП «Бакалея».

Алене Бубенчык 38 гадоў, яна родам з Горак (Магілёўская вобласць), аднак працоўная кар’ера прайшла на Гродзеншчыне. У аблвыканкаме яна займаецца пытаннямі эканомікі, падаткаў, крэдытаў і інш.

Алена Бубенчык – адзіная жанчына, якая працуе ў Беларусі намеснікам старшыні аблвыканкама.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930