Знайсці
28.06.2016 / 23:306РусŁacБел

У выніку тэрарыстычнай атакі ў аэрапорце Стамбула загінулі 36 чалавек

Пры выбухах у аэрапорце Атацюрк 28 чэрвеня загінулі 36 чалавек, паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Паводле яго слоў, атака на аэрапорт адбылася ў той час, як Турцыя паспяхова змагаецца з тэрарызмам.

Reuters.com

Ахвярамі выбухаў у аэрапорце Атацюрк сталі 36 чалавек, многія паранены, заявіў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым, перадае Reuters. Паводле слоў прэм'ер-міністра, сярод загінулых могуць быць замежнікі.

Йылдырым падкрэсліў той факт, што атака ў аэрапорце Стамбула адбылася ў той час, як Турцыя дасягае поспеху ў барацьбе з тэрарыстамі. Па словах прэм'ера, выбухі ў аэрапорце паказалі, што тэрарызм — глабальная пагроза.

Йылдырым таксама распавёў некаторыя падрабязнасці атакі. Паводле яго слоў, у нападзе ўдзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі, яны прыехалі да аэрапорта на таксі. Усе трое адкрылі агонь са зброі, якую прынеслі з сабой, а затым падарвалі сябе. Паводле слоў прэм'ер-міністра, улады Турцыі падазраюць, што за атакай стаіць групоўка «Ісламская дзяржава».

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031