Знайсці
28.06.2016 / 21:491РусŁacБел

Google будзе выдаваць поўныя тэксты песень

Дзякуючы супрацоўніцтву Google з сэрвісам LyricFind карыстальнікі змогуць праглядаць поўны тэкст песні, не пераходзячы на іншыя сайты.

Каб убачыць тэкст песні, цяпер будзе дастаткова проста ўвесці назву і выканаўцы ў радок пошуку, а тэкст песні з'явіцца тут жа, унізе. Таксама тэксты больш за 4 тысячы песень будуць дададзеныя ў Google Play Music.

У ЗША ўжо можна скарыстацца новаўвядзеннем, у іншыя жа краіны новая функцыя будзе ўкараняцца паступова.

Адзінай праблемай з'яўляецца тое, што, вядома ж, з-за гэтага знізіцца трафік на сайтах, якія публікуюць тэксты песень. А вось аўтарам песень і музычным выдаўцам гэта прынясе дадатковы мільённы прыбытак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930