Знайсці
28.06.2016 / 18:2929РусŁacБел

Расійскага святара без правоў спынілі ў Магілёве — у адказ той напісаў паклёпніцкую заяву на інспектара

Пра гісторыю, што адбылася ў Магілёве ў маі, учора расказалі «Магілёўскія ведамасці».

Аўтаінспектар Сяргей Шэлегаў спыніў расійскага святара, які парушаў правілы дарожнага руху, ігнаруючы дарожныя знакі.

Падчас праверкі высветлілася, што дакументаў на кіраванне машынай грамадзянін Расіі не мае.

Падчас складання пратаколу святар выклікаў міліцыю і напісаў заяву са скаргай, што інспектар, які яго спыніў — п'яны.

Маёра павезлі на экспертызу, але тая паказала — інспектар цвярозы.

Зараз святару-паклёпніку давядзецца выплаціць штраф 10 базавых (2,1 млн) за свядомае ўвядзенне ў зман.

Што адметна — прабачэння ён так і не папрасіў, нават пераканаўшыся, што маёр цвярозы.

АЯ, паводле mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930