Знайсці
28.06.2016 / 18:021РусŁacБел

У Беларусі плануецца ўкараніць сістэму страхавання па беспрацоўі

У перспектыве ў Беларусі плануецца ўкараніць сістэму страхавання па беспрацоўі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 28 чэрвеня паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

«Мы над гэтым працуем, праводзіцца навукова-даследчая работа, і ў 2017 годзе будзе распрацаваны і ўнесены ва ўрад нарматыўна-прававы акт аб неабходнасці ўкаранення сістэмы страхавання па беспрацоўі», — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, яшчэ рана гаварыць аб канкрэтных механізмах, хто будзе выплачваць узносы і як будзе фарміравацца страхавы фонд. «Агульная ідэя такая: калі чалавек працаваў і плаціў страхавыя ўзносы, то пры страце працы па незалежных ад яго прычынах будзе мець права на атрыманне дапамогі па беспрацоўі, якое па сусветных стандартах забяспечвала б пакрыццё страчанага заробку ў памеры да 70%», — паведаміў начальнік упраўлення.

Такун таксама пацвердзіў інфармацыю, што для асобных катэгорый беспрацоўных плануецца павысіць дапамогу да памеру 100% бюджэту пражытачнага мінімуму. Ужо рыхтуецца адпаведны праект нарматыўна-прававога акта. «Мы ўжо не аднойчы заяўлялі, што планы па павелічэнні памеру дапамогі па беспрацоўі ёсць. Намі ўжо падрыхтаваны і праходзіць апошняе ўзгадненне праект нарматыўна-прававога акта аб павышэнні дапамогі па беспрацоўі для беспрацоўных, якія страцілі працу ў выніку вызвалення, скарачэння колькасці штата работнікаў, ліквідацыі прадпрыемства, да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму (на сёння — 1.699.430 рублёў у сярэднім на душу насельніцтва)», — адзначыў чыноўнік.

Паводле дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў маі 2016 года склаў 265,6 тыс. рублёў, або 15,4% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, на канец мая 2016 года склала 50,5 тыс. чалавек, што на 12,9% больш, чым на канец мая 2015 года, і на 6,1% менш, чым на канец красавіка 2016 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец мая 2016 года склаў 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец мая 2015 года — 1%). «Што тычыцца прагнозу па ўзроўні зарэгістраванага беспрацоўя і перавышэння колькасці звольненых работнікаў над прынятымі (як паведамлялася, за студзень—май — на 70 тыс.). Такая тэндэнцыя (перавышэння) захоўваецца апошнія некалькі гадоў, але скарачаецца і колькасць працоўных рэсурсаў. Значнага росту ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя мы не чакаем. Паводле прагнозу — не больш за 2%», — сказаў спецыяліст. Пры гэтым ён паведаміў, што назіраецца зніжэнне колькасці зваротаў у службу занятасці і павелічэнне попыту на работнікаў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930