Знайсці
28.06.2016 / 17:471РусŁacБел

Пішчалаўскі замак адновяць не раней за 2020 год, Паўночны завулак — пасля будаўніцтва метро

У адміністрацыі Маскоўскага раёна прааналізавалі працу па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і распавялі пра лёс некалькіх значных для горада аб'ектаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Што ж чакае Пішчалаўскі замак на Валадарскага і Паўночны завулак, каля якога цяпер будуецца метро?

Пішчалаўскі замак быў узведзены ў 1825 годзе. У цяперашні час ён належыць Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Беларусі і ў ім размешчаны следчы ізалятар № 1, больш вядомы ў народзе як «Валадарка».

Фота: Павел Дабравольскі, TUT.BY

Пасля абвалу адной з вежаў у 2008-м замак быў закансерваваны. Як паведаміў намеснік начальніка ізалятара Аляксандр Карніенка, каб пазбегнуць далейшага разбурэння, усе канструкцыі будынка ўмацаваныя сцяжкамі, выстаўленыя так званыя маякі, памяшканні цалкам вызваленыя ад прысутнасці ў іх людзей. У 2014 годзе распрацавалі тэхнічнае заключэнне, у адпаведнасці з якім неабходна было правесці шэраг мерапрыемстваў для аднаўлення ўсіх функцый збудавання. Для гэтага патрабуецца каля 83 млрд рублёў (каля 4,1 мільёна даляраў па актуальным курсе). Аднак аднаўленчыя работы немагчымыя да вызначанага на 2020 год поўнага пераносу СІЗА ў новы будынак у Калядзічах.

Паўночны завулак размешчаны ў раёне перасячэння вуліц Клары Цэткін і Нямігі, дзе цяпер будуецца станцыя метро «Плошча Багушэвіча».

Пасля завяршэння будаўніцтва тут трэба будзе выканаць добраўпарадкаванне тэрыторыі, аднавіць пешаходныя і транспартныя сувязі, вулічнае асвятленне. Разглядаюцца варыянты перасялення жыхароў дамоў, якія уяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, у сучаснае жыллё і ператварэння завулка ў паўнавартасны турыстычны аб'ект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930